Інфармацыя аб магчымых варыянтах аплаты

На сённяшні дзень сайт авіякампаніі гатовы да прыёму аплаты за авіябілеты з дапамогай банкаўскіх карт міжнародных плацёжных сістэм VISA i MasterCard . З падрабязнай інструкцыяй па аплаце авіяперавозкі з дапамогай банкаўскай карткi можна азнаёмiцца тут: /info/pay_online/.

Таксама, на бягучы момант даступна аплата праз сістэму "Разлік" Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, з дапамогай якой Вы зможаце зрабіць аплату авіябілетаў, забраніраваны на дадзеным сайце, практычна ва ўсіх гарадах Рэспублікі Беларусь. Больш поўную інфармацыю аб сістэме "Разлік" можна атрымаць на сайце www.raschet.by, а для пошуку бліжэйшага да Вас пункта прыёму аплаты можна скарыстацца наступным каталогам: http://www.raschet.by/main.aspx?guid=2581.

Яшчэ адзін спосаб аплаты авіябілетаў - электронныя грошы WebMoney і EasyPay на сайтах www.wmtransfer.by и www.easypay.by адпаведна.

Для аплаты WebMoney (WMB) неабходна на сайце http://www.wmtransfer.by/pay.asp ў раздзеле "Белавія - Аплата авіябілетаў" увесці нумар заказу, атрыманы пры браніраванні на сайце Белавія і далей прытрымліваючыся інструкцыі сэрвісу WebMoney зрабіць аплату.

Для аплаты EasyPay неабходна перайсці па спасылцы https://ssl.easypay.by/sou/, у каталогу тавараў і паслуг выбраць "Белавія - Аплата авіябілетаў", увесці нумар заказу, атрыманага пры браніраванні на сайце Белавія і далей прытрымліваючыся інструкцыі сэрвісу EasyPay зрабіць аплату.

З падрабязнай інструкцыяй па аплаце авіяперавозкі ў сістэме "Разлік"", у тым ліку з дапамогай электронных грошай WebMoney і EasyPay, з наступным атрыманнем маршрут-квітанцыі Вашага электроннага авіябілета можна азнаёміцца па спасылцы: /info/pay_offline/

Таксама аплата авіябілетаў, забраніраваных на дадзеным сайце, магчыма ў касах авіякампаніі па адрасе: г. Мінск, вул. Няміга, 14.